Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
§ 84. Пабудова юдэямі другога Храму ў Ерусаліме. Прарокі Агей і Захарыя.

На другі год па павароце з палону юдэі з асаблівай урачыстасьцяй палажылі аснову другога храму на месцы першага (535 г. да Хр. Нар.). Усё сьвята ладжана было па цэрэмоніялу Давіда, з песьнямі левітаў і сьвяшчэньнікаў, пад гукі сьвяшчэннае музыкі. Але радасьць сьвята для шмат якіх старых людзей, бачыўшых першы храм, смуцілася разуменьнем немагчымасьці, дзеля нястачы грошай, пабудаваць храм з тым багацьцем і пышнасьцяй, якімі выклікаў агульнае зьдзіўленьне храм Салямонаў. „І ня мог народ адрозьніць захопленьня радасьці ад выцьця плачу народнага“.

Будаваньне храму йшло даволі павольна. Будаваўся ён на ўзор першага. Як і ў часе Салямона, фінікійскія гарады Тыр і Сідон памагалі юдэям у будоўлі храму; так напрыклад, яны ўзяліся дастаўляць кедравы лес з гары Лівану. Былі і праціўнікі будоўлі храму ў постаці самаранаў, якія, лічачы Палестыну сваім уладаньнем, варожа адносіліся да перасяленцаў і зрабілі хлусьлівы данос цару Пэрсідзкаму, быццам юдэі будуюць ня храм, а сьцены навакол Ерусаліму, каб вярнуць сабе палітычную незалежнасьць. Работы часова былі спынены, пакуль юдэі не апраўдаліся. Узнавіліся работы ўжо пры цару Дарыю Гістаспу і былі скончаны на шостым годзе яго кіраваньня (515 г. да Хр. Нар.), цераз 21 год пасьля закладкі. Гэта здарылася якраз перад сьвятам Пасхі і юдэі, з пачуцьцём жывое радасьці, адсьвяткавалі яе ў новым сваім храме.

Нельга не адзначыць тае ролі, якую гралі ў часе будоўлі храму прарокі Агей і Захарыя. Яны ўвесь час падбодравалі народ, каб не пакідаў работы і давёў да канца будаваньне храму. Каб усьцешыць тых, хто плакаў аб першым Салямонавым храме, прарок Агей казаў ім ад імя Божага: „прыдзе Жадаемы ўсімі народамі, і напоўню дом славаю і слава гэтага апошняга храму будзе большая як першага, і на гэтым месцы Я дам спакой“. А прарок Захарыя як-бы бачыў ужо Збавіцеля ўваходзячым у Ерусалім, пры радасных вокліках народу, і выклікаў: „сьвяткуй, дачка Ерусаліму! вось Цар твой ідзець да цябе, пабожны і спа-