Данілы аб тым, што ён зьнішчыць царства пэрсідзкае. Гэта яшчэ больш зрабіла яго прыхільным да юдэяў. Ён дазволіў юдэям жыць і кіравацца сваімі законамі і ў сёмы (суботні) год не плаціць падаткаў. Сваю абарону ён абяцаў і тым юдэям, якія жылі тады ў Мідыі і Вавілоне.
Самаранам Аляксандар дазволіў выбудаваць храм на гары Гарызін. Першасьвяшчэньнікам гэтага храму быў пастаўлены Манасія, брат Адуя, адлучаны ад Ерусалімскае сынагогі за шлюб з самаранкаю. Усё гэта яшчэ болей павялічыла разьдзяленьне і варожасьць між юдэямі і самаранамі.
У тым самым 332 годзе да Хр. Нар. Аляксандар пакарыў Эгіпэт, дзе залажыў прыморскі горад Александрыю. Разам з грэкамі і македонцамі сюды было пераселена і шмат яўрэяў з Юдэі. Усім перасяленцам былі дадзены вялікія правы, дзеля гэтага Александрыя хутка засялілася і стала сталіцаю Эгіпту. Яўрэі адчувалі сябе там так добра, што пасьля, пры Птолёмэях, шмат народу самахоць перасялілася з Юдэі ў Александрыю (гэта т. зван. эгіпэцкія ці александрыйскія юдэі).
Македонскае заваяваньне ў гісторыі яўрэйскага народу мела тое значэньне, што адсюль яўрэі падпалі пад уплыў грэцкае мовы і грэцкае культуры. З аднаго боку, гэта спрыяла іх культурнаму ўзвышэньню і збагачэньню, бо Грэцыя ў V-IV веку да Хр. Нар. стаяла на высокай ступені культурнага разьвіцьця, з другога — больш-менш выклікала пашырэньне сярод юдэяў новых паганскіх рэлігійных культаў і паняцьцяў, якія адбівалі ад праўдзівага богапаважаньня.
Па сьмерці Аляксандра Македонскага, царства яго распалася на чатыры царствы, якія падзялілі між сабою яго камандзеры. З двома з гэтых царстваў — эгіпэцкім і сырыйскім — і зьвязаўся лёс юдэяў у наступны пэрыяд гісторыі. Спачатку Палестына была далучана да Эгіпту, пад уладаю якога і знаходзілася больш як сто гадоў. Эгіпэцкі цар Птолёмэй Лаг, забраўшы ў 320 годзе да Х. Н. Ерусалім, адвёў у Эгіпэт некалькі тысячаў юдэяў і самаранаў. Даве-