Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

часы юдэям пад уладаю новых кіраўнікоў жылося добра: Антыёх Вялікі злажыў з іх некаторыя падаткі, даў ім права жыць паводлуг сваіх законаў і звычаяў, выдаў дапамогу на рэмонт храму Ерусалімскага і г. д. Але калі трон перайшоў да Антыёха Эпіфана (174 — 164 г. да Хр. Нар.), з ходам часу празванага за сваю жорстскасьць Эпіманам (г. зн. шалёны), дык палажэньне яўрэяў крута зьмянілася на горшае. Хочучы зьніштожыць паміж падуладнымі Сырыі народамі заўсёдную нязгоду й разьдзяленьне, што паходзіла ад розьніцы ў рэлігійных вераваньнях, звычаях і мове, і ўтварыць адналіты народ, Антыёх Эпіфан задумаў, — наколькі ўсё гэта адносілася да юдэяў, — адсунуць рэлігію Іеговы і на яе месца ўсяліць грэцкае паганства, а з ім разам і грэцкія звычаі, мову і інш. Быў выданы загад, якім — пад страхам прысуду сьмерці — забаранялася юдэям адпраўляць у храме ерусалімскім багаслужэньні і прыносіць ахвяры Богу, таксама адбываць абрэзаньне над дзяцьмі, сьвяткаваньне суботы, Пасхі і наагул усіх нацыянальных сьвятаў. У храме ерусалімскім была пастаўлена статуя грэцкага бога Зэўса Олімпійскага, і прыбыўшы з Грэцыі жрэц пачаў вучыць народ, як трэба служыць грэцкім багом. Сырыйскія ўрадоўцы адшуквалі сьвяшчэнныя кнігі яўрэяў і зьніштажалі іx. Царскім загадам вымагалася яшчэ, каб яўрэі, як і ўсе падданыя, апраналіся на узор грэкаў, гаварылі пагрэцку; яўрэі, апрача таго, павінны былі ўжываць сьвіное мяса, якое ім забаранялася законам. Усіх, хто адмаўляўся спаўняць царскую волю, бязьлітасна засуджвалі на сьмерць. Дзякуючы гэтаму, Ерусалім спусьцеў, шмат жыхароў пабегла з яго ў іншыя краіны. На месца ўцёкшых былі пасаджаны ўрадам сырыйцы. Разумеецца, ня ўсе юдэі мелі цярплівасьць вытрываць гэтыя прасьледаваньні: шмат людзей пачало пакланяцца ідалам і прыносіць ім ахвяры.

Але былі людзі й моцныя ў веры, якія лічылі за лепшае хутчэй памёрці, як „парушыць бацькоўскія законы“. Такі быў, напрыклад, адзін з кніжнікаў, пабожны дзед Элеазар, які за сваю справядлівасьць карыстаўся агульным паважаньнем. Элеазара падвялі да паганскага ахвярніка і запрапанавалі яму зьесьці сьвінога мяса з рэшты ідальскае ахвяры. Той адмовіўся. Тады між кускамі сьвініны палажылі так-жа мяса, якое ня было забаронена законам — каб