Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

свае войскі на Ерусалім, узяў яго, перабіў болей як 10.000 яўрэяў і налажыў на край вялізарную даніну. З святынямі яўрэяў ён абыйшоўся ня так, як калісьці Аляксандар Вялікі. Помпэй загадаў унясьці ў храм свае паганскія сьцягі і дазволіў сабе ўвайсьці са сьвітаю ў „сьвятое сьвятых“. З гэтага часу Юдэя (як наагул пачала называцца Палестына з яе чатырма краінамі) падпала ўладзе рымлянаў і прымушана была йзноў — гэта ўжо ў каторы раз — дастасоўвацца да новых парадкаў жыцьця (з 63 г. да Хр. Нар.). Рымляны адабралі ад Гіркана II тытул цара і пакінулі яму толькі званьне першасьвяшчэньніка і старшыні Сынэдрыёну, а Арыставула пагналі ў Рым, дзе пры ўрачыстым уваходзе Помпэя ў гэту „сталіцу сьвету“, ён, у ліку іншых пераможаных цароў, ішоў у ланцугох за яго трыумфальнаю калясьніцаю.

Хутка ўлада ад Гіркана II перайшла ў рукі хітрага Антыпатра, які паходзіў з Ідумэі, але быў веры юдэйскае. Пры помачы самага выдатнага з рымскіх палкаводцаў Юлія Цэзара, Антыпатр забясьпечыў уладу за сваім домам. Адзін з яго сыноў ― Ірад стаў дабівацца ўжо царскага трону ў Юдэі, і ўсялякімі інтрыгамі, лісьлівасьцяй і подкупам дапяў свае мэты. За 37 гадоў да Х. Н. рымскі сэнат абвясьціў Ірада царом юдэйскім. Юдэя — такім чынам — была прызнана асобным, хаця і падпарадкаваным Рыму, царствам.

З зацараваньнем Ірада царская ўлада перайшла да чужынца. Да гэтага часу царамі і кіраўнікамі яўрэйскага народу былі толькі патомкі цара Давіда, які паходзіў з калена Юдавага, г. ё. ад Юды, сына Якава. А цяпер дык „царскі скіпэтр“, г. зн. улада адыйшла ад патомкаў Юды. Згодна з прадказаньнем Якава, які паміраючы сказаў: „не адыйдзе скіпэтр ад Юды і законадаўца ад чрэслаў яго, пакуль ня прыйдзе Прымірыцель, і Яму пакорнасьць народаў“, ― гэта было знакам хуткага прыходу Мэсіі. І ўзапраўднасьці, у канцы кіраваньня Ірада нарадзіўся Іісус Хрыстос.

§ 93 Цар Ірад (37 г. да Х. Н.).

Ірад, па празваньню Вялікі, дасяг трону хітрасьцяй і інтрыгамі. Ён адразу ад‘значыў сябе прыхільнікам паганскага культу і ўвёў паганскія забавы ў самых мурох сьвятога гораду. Каб узмацаваць сваё палажэньне на троне, жорсткі падазронны Ірад паклапаціўся ссунуць з свае дарогі ўсіх