Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што павінна было зьнікнуць — зьнікла, — сказаў Максім неяк холадна… — Яны жылі пасвойму, вы шукайце свайго…

— Вам добра казаць, — адказаў студэнт, — вы ўзялі сваё ў жыцьця…

— Ну, й жыцьцё ўзяло ў мяне маё, — усьмяхнуўся стары гарыбальдыец, гледзячы на свае кулі.

Пасьля, памаўчаўшы, ён дадаў:

— Уздыхаў і я калісь аб Сечы, аб яе бурнай поэзіі і волі… Быў нават у Садыка ў Турэччыне[1].

— І што-ж? — спыталіся маладыя людзі жыва.

— Вылячыўся, калі ўбачыў вашае „вольнае казацтва“ на службе ў турэцкага дэспотызму… Гістарычны маскарад і шарлатанства… Я зразумеў, што гісторыя выкінула ўжо ўсё гэтае рызьзё на загуменьне, і што галоўнае ня ў гэтых харошых формах, а ў мэтах… Тады вось я і скіраваўся ў Італію. Нават ня ведаючы мовы гэтых людзей, я гатоў быў памёрці за іхнія імкненьні.

Максім гаварыў сур’ёзна і з нейкаю шчыраю важнасьцю. У бурных спрэчках, якія адбываліся ў бацькі-Стаўручэнкі з сынамі, ён звычайна ня прымаў удзелу і толькі пасьмейваўся, дабрадушна ўсьмехваючыся на апэляцыі да яго моладзі, лічыўшай яго сваім саюзьнікам. Цяпер, сам закрануты водгукамі гэтае мілае драмы, гэтак раптоўна ажыўшай для ўсіх над старым імшыстым каменем, ён адчуваў, апрача таго, што гэты эпізод з мінуўшчыны дзіўным чынам зачапіў у асобе Пётры блізкае ім усім цяперашняе.

Гэтым разам маладыя людзі не пярэчылі, — быць можа пад уплывам жывога адчуцьця, перажытага за некалькі мінут у Астапавай левадзе, —

  1. Чайкоўскі, украінец-рамантык, вядомы пад імем Садыка-пашы, лятуцеў аб арганізацыі казацтва, як самастойнае палітычнае сілы ў Турэччыне.