Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вось ён пытаецца, — сказала Эвэліна Максіму, — што можа сказаць выраз „чырвонае зьвіненьне“? Я не магу яму вытлумачыць.

— У чым справа? — спытаўся Максім коратка, зьвяртаючыся да Пётры.

Той сьціснуў плячыма.

— Нічога асаблівага. Але калі ў гукаў ёсьць колеры, і я іх ня бачу, дык значыцца, нават і гукі недаступныя для мяне ўва ўсёй поўні.

— Дробязь і дзіцячасьць, — адказаў Максім востра. — І ты сам добра ведаеш, што гэта няпраўда. Гукі даступныя для цябе ў большай поўні, як нам.

— Але што-ж азначае гэты выраз?.. Дык-жа ж павінен ён азначаць што-нібудзь?

Максім задумаўся.

— Гэта простае параўнаньне, — сказаў ён. — Таму што і гук і сьвятло зводзяцца, у сутнасьці, да руху, дык у іх павінна быць шмат агульных свойстваў.

— Якія-ж тут разумеюцца свойствы? — упарта далей дапытваўся сьляпы. — „Чырвонае зьвіненьне“… якое-ж якраз?

Максім задумаўся.

Яму прыйшло да галавы тлумачэньне, якое зводзілася да адносных цыфраў хістаньняў, але ён ня ведаў, што дзяцюку патрэбна ня гэта. Да таго-ж яшчэ, той, хто першы ўжыў сьветлавы эпітэт у датарнаваньні да гуку, напэўна ня знаў фізыкі, а, тымчасам, улавіў нейкую сходнасьць. У чым-жа ж яна крыецца?

У розуме старога зарадзілася некаторае прадстаўленьне.

— Пачакай, — сказаў ён. — Ня ведаю, урэшце, ці ўдасца мне вытлумачыць табе, як мае быць… Што такое чырвонае зьвіненьне, ты можаш даведацца ня горш за мяне: ты чуў яго няраз у га-