Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тупат пешаходаў, шарахценьне колаў, людзкі гоман. Цэлы абоз чумакоў выяжджаў з боку поля і, паскрыпваючы, мелехавата зварочваў у найбліжэйшы завулак.

Пётра зьбянтэжанна прыслухваўся да гэтага жывога шуму, паслушна йдучы за Максімам; ён раз за разам зашпіляў пальто, таму што было холадна, і далей на хаду варочаў у галаве свае цяжкія думкі.

Але раптам, сярод гэтае эгоістычнае задумы, штосьці зьдзівіла яго ўвагу гэтак моцна, што ён здрыгануўся і раптоўна спыніўся.

Апошнія рады гарадзкіх будынкаў канчаліся тут, і шырокі гасьцінец уваходзіў у горад сярод платоў і адлогаў. Каля самага выхаду ў поле добрыя рукі паставілі калісь каменны стоўп з абразом і лятарняю, якая, праўду кажучы, скрыпела толькі ўгары ад ветру, але ніколі не запальвалася. Каля самае асновы гэтага стоўпа расьселіся кучкаю сьляпыя жабракі, адцёртыя сваімі несьляпымі конкурэнтамі з больш выгадных месцаў. Яны сядзелі з дзеравянымі чашкамі ў руках і час ад часу хто-нібудзь зацягваў жаласную песьню:

Под-дайте сліпенькім… ра-а-ді Христа…

Дзень быў халодны, жабракі сядзелі тутака з раніцы, адкрытыя сьвежаму ветру, налятаўшаму з поля. Яны не маглі варушыцца сярод гэтага натаўпу, каб нагрэцца, і, ў іхніх галасох, цягнуўшых па чарзе ныткую песьню, чулася ясная жальба фізычнае пакуты і поўнае непараднасьці. Першыя ноты чуліся яшчэ досіць выразна, але затым са здушаных грудзей вырывалася толькі жаласнае нараканьне, заміраўшае ціхімі дрыжыкамі прастуды. Тым ня менш, нават і апошнія, найцішэйшыя гукі песьні, якія блізка што губляліся сярод вулічнага шуму, дасягаючы чалавечага вуха, зьдзіўлялі кожнага вялізарнасьцю замкнутае ў іх беспасярэдняе пакуты.