ці быў зусім юнак, у новай сялянскай вопратцы, з зьбялеўшым і як быццам крыху спалоханым тварам; яго шагі былі няпэўнымі і час ад часу ён станавіўся, як быццам прыслухваючыся да нечага ззаду і замінаючы руху таварышоў.
Гадзіну пад дзесятую яны адыйшлі далёка. Лес застаўся сіняю паласою на гарызонце. Навокал быў сьцеп, і наперадзе чулася зьвіненьне разаграванага сонцам дроту на шашы, перацінаўшай пыльны шлях. Сьляпыя выйшлі на яе і зьвярнулі ўправа, калі ззаду пачуўся тупат коняй і сухі стук акутых колаў па бітым камені. Сьляпыя выстраіліся каля краю дарогі. Ізноў зазьвінела дзеравяннае колка па струнах і старцаўскі голас завёў:
— Под-дайте сьлі-пенькім…
Да зьвіненьня колка далучыўся ціхі перабор струнаў пад пальцамі юнака.
Монэта зазьвінела каля самых ног у старога Кандыбы. Стукат колаў змоўк, відочна праяжджаўшыя сталі, каб паглядзець, ці знайдуць сьляпыя монэту. Кандьба адразу знайшоў яе і на твары зьявіўся здаволены выраз.
— Бог уратуе, — сказаў ён у кірунку да брычкі, у сядзеньні якое відаць было квадратную фігуру сівага пана, і дзьве кулі тырчэлі збоку.
Стары ўважна пазіраў на юнака-сьляпога… Той стаяў зьбялелы, але ўжо супакоены. Пры першых-жа гуках песьні, яго рукі нэрвова забегалі па струнах, як быццам пакрываючы іхнім зьвіненьнем яе рэзкія ноты… Брычка ізноў кранулася, але стары доўга аглядаўся назад.
Хутка стукат колаў заціх у аддаленьні. Сьляпыя ізноў выцягнуліся ў лінію і пайшлі па шашы…
— У цябе, Юрка, лёгкая рука, — сказаў стары. — І іграеш слаўна…
Праз некалькі мінут сярэдні сьляпы спытаўся: