Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

душы месца для ўсіх гэтых адчуваньняў. Ён зусім аходаў песьню сьляпых, і дзень за днём пад гул гэтата вялікага мора ўсё больш і больш сьціхалі на дне душы асабістыя парываньні да немагчымага… Чуткая памяць лавіла кожную новую песьню і мэлёдыю, а калі ў дарозе ён пачынаў перабіраць свае струны, дык нават і на твары ў жаўцёвага Кузьмы зьяўлялася спакойнае ўміленьне. Па меры прыбліжэньня да Пачаева, банда сьляпых нарастала.


У позную восень, па дарозе занесенай сьнегам, на вялікае зьдзіўленьне ўсіх у сядзібе, паніч неспадзявана вярнуўся з двама сьляпымі ў жабрацкай вопратцы. Навокал гаварылі, што ён хадзіў у Пачаеў паводле абяцаньня, каб вымаліць у Пачаеўскае Божае Маці сцаленьне.

Хоць-жа, вочы яго заставаліся, як і раней, чыстымі і, як раней, сьляпымі. Але душа, бяссумліўна, выздаравела. Як быццам страшэнны кашмар назаўсёды зьнік з сядзібы… Калі Максім, які і далей усё пісаў з Кіева, нарэшце, вярнуўся таксама, дык Анна Міхайлаўна сустрэла яго сказам: „А ніколі, ніколі не дарую табе гэтага“. Але твар яе пярэчыў строгім словам…

Доўгімі вечарамі Пётра расказваў аб сваіх падарожах, і ў змрокі фортэп’ян зьвінеў новымі мэлёдыямі, якіх ніхто ня чуў у яго раней… Паездка ў Кіеў была адложана на год, уся сям’я жыла надзеямі і плянамі Пётры…