Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад фортэп’яна, ня маючы сілы бароцца з яе едкім болем. Цяпер ён аходаў яе ў сваёй душы і перамагаў душы гэтага натаўпу глыбінёю і жахам жыцьцёвае праўды… Гэта была цемра на фоне яснага сьвятла, напамінаньне аб горы сярод паўнаты шчасьлівага жыцьця…

Здавалася, быццам удар зваліўся на натаўп, і кожнае сэрца дрыжала, як быццам ён чапаў яго сваімі шустра бегаўшымі рукамі. Ён даўно ўжо змоўк, але натаўп хаваў глыбокае маўчаньне.

Максім схіліў галаву і думаў:

„Але, ён пачаў бачыць… На месца сьляпога і незьлячымага эгоістычнага цярпеньня ён носіць у душы адчуваньне жыцьця, ён чуе і людзкае гора, і людзкую радасьць, ён пачаў бачыць і патрапіць напомніць шчасьлівым аб няшчасных“…

І стары салдат усё ніжэй схіляў галаву. Вось і ён зрабіў сваю справу, і ён не дарма пражыў на сьвеце, яму казалі аб гэтым поўныя сілы ўладныя гукі, стаяўшыя ў салі, панаваўшыя над натаўпам…....................

Гэтак дэбютаваў сьляпы музыка.

Люты — Ліпень 1927.

Вільня.