Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праз гадзіну маці, захацеўшая паглядзець на соннага Пятруся, не знайшла яго ў пасьцелі. Яна спалохалася спачатку, але хутка мацяркоўская кемкасьць падказала ёй, дзе трэба шукаць згінуўшага хлопчыка. Іохім вельмі сканфузіўся, калі, супыніўшыся, каб здабыць перадышку, ён неспадзявана ўбачыў у дзьвярох стайні „міласьцівую пані“. Яна, як відаць, ужо некалькі мінут стаяла на гэтым месцы, слухаючы, як ён іграў і гледзячы на свайго хлопчыка, які сядзеў на ложку, ахінуты Іохімавым кажухом, і ўсё яшчэ са смагаю прыслухваўся да перарванае песьні.


VI.

З таго часу кожны вечар хлопчык прыходзіў да Іохіма ў стайню. Яму й да галавы ня прыходзіла прасіць у Іохіма, каб зайграў што-нібудзь удзень. Здавалася, што дзенная клапатлівасьць і рух выключала ў яго ўяўленьні магчымасьць гэтых ціхіх мэлёдыяў. Але як толькі на землю спушчаўся вечар, дык Пятрусь перажываў страшэнную нецярплівасьць. Вячэрняя гарбата і вячэра служыла яму толькі паказаньнем, што жаданая мінута блізка, і маці, якой неяк інстынктыўна не падабаліся гэткія музыковыя сэансы, ўсё-ж такі не магла забараніць свайму любімчыку бегчы да дудара і сядзець у яго ў стайні гадзіны са дзьве перад сном. Гэтыя гадзіны зрабіліся цяпер для хлопчыка найшчасьлівейшым часам, і маці з палючай зайздрасьцю бачыла, што вячэрнія ўражаньні пануюць над дзіцянём нават у працягу чароднага дня, што нават на яе пяшчоту яно не адказвае з ранейшаю непадзельнасьцю, што, седзячы ў яе на руках і абнімаючы яе, яно з задуманым выглядам успамінае ўчарашнюю Іохімаву песьню.

Тады яна ўспомніла, што некалькі гадоў таму вучалыся ў кіеўскім пансіоне пані Радзецкае