Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

засьпяваў. Выпадкова ці паводле чулага інстынкту выбар яго аказаўся вельмі ўдачным. Ён затрымаўся на гістарычным вобразе:

Ой, там на горі, тай женці жнуть.

Кожнаму, хто чуў гэту прыгожую народную песьню ў такім як трэба выкананьні, напэўна ўрэзаўся ў памяць яе старадаўны мотыў, высокі, працяжны, быццам ахінуты тугою гістарычнага ўспаміну. У ёй няма падзеяў, крывавых сечаў і подзьвігаў. Гэта і не разьвітваньне казака з мілаю, не ўдалы набег, не экспэдыцыя ў чайках па сінім моры і Дунаі. Гэта толькі адзін мімалётны абраз, усплыўшы мігам у ўспаміне украінца, як смутная мара, як кавалачак сну аб гістарычным мінулым. Сярод будзённага і шэрага цяперашняга дня ў яго ўяўленьні паўстаў раптам гэты абраз, няясны, туманны, ахінуты тэю асабліваю тугою, якая вее ад зьнікшае ўжо роднае старасьветчыны. Зьнікшае, але яшчэ не бясьсьледна! Аб ёй гавораць яшчэ высокія магілы-курганы, дзе ляжаць казацкія косьці, дзе апоўначы загараюцца агні, адкуль чуюцца ночамі цяжкія стогны. Аб ёй гаворыць і народнае паданьне, і тая, што ўсё болей і болей сьціхае, народная песьня:

Ой, там на горі, тай женці жнуть,
А по-під горою, по-під зеленою
Козакі ідуть!…
Козакі ідуть!…

На зялёнай гары жнеяры жнуць хлеб. А пад гарою, ўнізе, ідзе казацкае войска.

Максім Яцэнка заслухаўся сумнага напеву. У яго ўяўленьні, выкліканы цудоўным мотывам, які дзіўна зьліваўся са зьместам песьні, ўсплыў гэты абраз, быццам асьветлены мэлянхолічным водбліскам захаду. У спакойных палёх, на гарэ, бязгучна пахіляючыся над нівамі, віднеюцца фігуры жнеяроў. А ўнізе бясшумна праходзяць аддзелы