Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крыніцы гэтых, аднекуль выплываўшых, струйкаў, каб… назаўсёды замкнуць іх дзеля дабра сьляпога дзіцяці.

Не ўцяклі гэтыя неспадзяваныя пробліскі і ад матчынае ўвагі. Аднойчы раніцай Петрык прыбег да яе ў нязвычайнай неспакойнасьці.

— Мама, мама! — закрычаў ён, — Я бачыў сон.

— Што-ж ты бачыў, мой хлопчык? — спыталася яна з сумнаю пянэўнасьцю ў голасе.

— Я бачыў у сьне, што… я бачу вас і Максіма, і яшчэ… што я ўсё бачу… Гэтак добра, гэтак добра, мамачка!

— А што-ж яшчэ ты бачыў, мой хлопчык.

— Я ня помню.

— А мяне помніш?

— Не, — сказаў хлопчык у задуме. — Я запомніў усё… А ўсё такі я бачыў, дапраўды-ж, бачыў… — дадаў ён пасьля мінутнага маўчаньня, і яго твар адразу пахмурнеў. На сьляпых вачох бліснула сьляза…

Гэта паўтаралася яшчэ некалькі разоў, і кожны раз хлопчык рабіўся сумнейшым і трывожнейшым.

III.

Аднойчы, йдучы па падворку, Максім пачуў у салёне, дзе звычайна адбываліся лекцыі музыкі, нейкія дзіўныя музыкальныя практыкаваньні. Яны складаліся з дзьвёх нотаў. Спачатку ад быстрых, пасьлядоўных, блізка што зьлітых удараў па клявішы дрыжала найвышэйшая яркая нота верхняга рэгістру, затым яна раптоўна зьмянялася нізкім гудзеньнем басу. Пацікавіўшыся даведацца, што маглі значыць гэтыя дзіўныя экзэрцыцыі, Максім закульгаў па падворку і праз мінуту ўвайшоў у салён. У дзьвярох ён супыніўся, як укопаны, перад неспадзяваным вобразам.