Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мее… усё“, — мільганула ў яе думка, шыбкая, як маланка, і дзяўчына адчула нейкі холад. Кроў адлілася да сэрца, а на твары яна сама пачула раптоўную зьбялеласьць. Ей паказалася на міг, што яна ўжо там, у гэтым далёкім сьвеце, а ён сядзіць вось тут адзін, з нахіленаю галавою, ці не… Ён там, на ўзгорачку, над рэчкаю, гэты сьляпы хлопчык, над якім яна плакала ў той вечар…

І ёй зрабілася страшна. Ёй здалося, што хтосьці рыхтуецца выняць нож з яе старое ўжо раны.

Яна ўспомніла доўгія Максімавы пазіраньні. Дык вось што значылі гэтыя маўклівыя пагляды! Ён лепей, як яна сама, ведаў яе настрой, ён угадаў, што ў яе сэрцы магчыма яшчэ барацьба і выбар, што яна сама ў сабе няўпэўнена… Але не, — ён памыляецца! Яна ведае свой першы шаг, а там яна паглядзіць, што можна будзе ўзяць у жыцьця яшчэ…

Яна ўздыхнула трудна і цяжка, як-бы пераводзячы дух пасьля цяжкае працы, азірнулася навокал. Яна не магла-б сказаць, як доўга цягнулася маўчаньне, як даўно сьціх студэнт, ці казаў ён яшчэ што-нібудзь… Яна паглядзела туды, дзе за мінуту сядзеў Пётра…

Яго ня было на ранейшым месцы.

VII.

Тады, спакойна злажыўшы работу, яна таксама ўстала.

— Выбачайце, панове, — сказала яна зьвяртаючыся да гасьцей. — Я вас на момэнт пакіну адных.

І яна пайшла ўдоўж па цёмнай алеі.

Гэты вечар быў напоўнены трывогаю не для аднэй Эвэліны. На павароце алеі, дзе стаяла