Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гу, а Анна Міхайлаўна паглядзела на яе з нейкім прыцісьненым выразам любасьці, ледзь што абожваньня і страху.

Маці быццам адчувала, што гэта гордая і белакурая дзяўчына, якая толькі што прайшла з гэткім гнеўна-задорлівым выглядам, пранясла з сабою шчасьце або няшчасьце ўсяго жыцьця яе дзіцяці.


VIII.

У дальнім канцы саду стаяў стары, закінены млын. Колы даўно ўжо ня круціліся, валкі абрасьлі мохам, і цераз старыя шлюзы прасочвалася вада некалькімі тонкімі, неўгамонна зьвінеўшымі струйкамі. Гэта было любівае месца сьляпога. Тут ён праседжваў цэлыя гадзіны на парапэце запруды, прыслухваючыся да гоману сьлюзіўшае вады, і ўмеў якнайпрыгажэй перадаваць на фортэпіяне гэтую гутарку. Але цяпер яму было не да таго… Цяпер ён шустра хадзіў па дарожцы, з перапоўненым горычай сэрцам, са скрыўленым ад унутранага болю тварам.

Пачуўшы лёгкія дзявочыя шагі, ён супыніўся: Эвэліна палажыла яму на плячо руку і спыталася сур’ёзна:

— Скажы мне, Пётра, што гэта з табою? Чаму ты гэткі сумны?

Борзда завярнуўшыся, ён ізноў загойсаў па дарожцы. Дзяўчына пайшла з ім упоруч.

Яна зразумела яго рэзвы рух і яго маўчаньне, і на мінуту спусьціла голаў. Ад сядзібы чулася песьня:

З-за крутой гары
Выліталы арлы,
Выліталы, гуркоталы,
Роскошы шукалы…

Зьмягчаны адлежнасьцю, малады, дужы голас пяяў аб каханьні, аб шчасьці, аб прасторы, і