Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але Блондэль ня чуў гэтых слоў. Калі ён узыйшоў ужо да палавіны скалы, то сустрэціў дзяўчынку, якая зыходзіла ў ніз з гары да таго мейсца, дзе пасьвіла авец. І такая радасная і і маладая была яе ўсьмешка, што нават панурасьць даліны здавалася не такой, як была.

Блондэль разпытаўся яе аб замку, якая яго мінуўшчына, што ён ёсць такое цяпер і ці німа там заключоных.

— Ox, — пане, — сказала яна яму. — Гісторыя гэтага замку пакрыта злачынамі і крывёй, я не люблю гэтай гісторыі і стараюся не спамінаць аб ей. Вось усё, што я магу табе сказаць: гэты замак такі моцны, што яго ніхто ніколі ня мог бы ўзяць. Нават цяпер там ёсць многа жаўнераў.

Блондэль хацеў яе разпытацца яшчэ і аб другім, але яна баялася гаварыць і не хацела болей адказваць. Тады, каб задобрыць яе, ён узяў сваю гітару і запеяў ей. Але ледзь толькі ён узяў неколькі нот, як дзяўчына здзіўленая ўсклікнула:

— То ж гэта тая самая песьня, якую пяе бедны рыцар, што зачыняны ў паўночнай башце замку. Я яе часта чую, калі прыганяю сюды сваіх авечак. Песьня гэта такая чулая і так хапае за сэрца. Але ў таго беднага рыцара голас лепшы, як у цябе, хоць ён пяе ў клетцы, а не на волі як ты.

Сказаўшы гэтыя словы, дзяўчына засаромілася, бо неўспадзеўкі самой сабе прагаварылася перад чужаземцам, і лёгкімі крокамі, сарваўшыся, адыйшла ад яго ў старану свайго стада.

Але Блондэль гэтак уцешыўся, што гатоў быў плакаць, і, прост з таго мейсца, пачаў ўзьбірацца гарой, да паўночнай башты, аб якой казала