Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калісь то былі два валачомныя сьпевакі, каторыя валондаліся па ўсей Англіі і ігралі і сьпевалі свае песьні, то перад якім небудзь замкам, то перад панскім дваром, а то і проста ў якой небудзь прыдарожнай карчме. Тады быў такі звычай. І паэты і натхнёныя музыканты знаёмілі людзей са сваей творчасьцю не праз друк, а безпасярэдна, абходзячы ўвесь край. Звалі іх валачомнымі мастакамі, а то і проста валачомнікамі. З нашых двох прыяцеляў — адзін нёс з сабою гітару, на якой брынкаў бязклапотнай рукой, дабываючы з яе назьдзіў мілагучную музыку, або наігрываючы дзіўныя маршы, у якіх чулася, часамі, тапатаньне конскіх капытаў, гук бітвы, водгалас паходных сьпеваў; другі — шмат дужэйшы і больш кёмны на выгляд, пеяў аб розных гістарычных падзеях, даючы насалоду для ўсіх, сваім выдатным голасам. Адзін складаў вершы і песьні, другі дабіраў да іх музыку.

Многа сэрц білася ад іх чаруючай музыкі, многа пачуваньняў прабуджалася ад уложанага зьместу ў іхнія песьні. І дзяўчаты і мужчыны пыталі, адны адных, хто былі гэтыя валачомныя музыканты, вочы каторых заўсёды былі апушчаны ў ніз, калі яны пеялі і ігралі, бытцым гэта музыка напаўняла кволкасьцю іхнія сэрцы. Зьнечаку яны прыходзяць, неўспадеў адыходзяць; на абліччах іхніх надзеты маскі, каб ніхто ня мог спазнаць, хто яны, і толькі і можна зразумець, што яны вельмі адзін аднаго любяць. Ось і ўсё, што ведаў аб іх народ.

І ніводзін дробны шляхцюра, які голасна