2-я. Ай, чаго мне за ёю бегаць, ідзе, — няхай сабе ідзе.
1-я. Дык мы-ж нічога, толькі паглядзім.
2-я. Ня хочу, я лепш паслухаю шэйнакатрынку ды падражнюся з Паўлушкам.
1-я. А ей, — ня чула, мусіць, гэтае музыкі?
2-я. Колькі разоў чула і яшчэ буду слухаць. Вунь, ідуць сюды.
1-я. Ну, добра, тады хіба паскачам. Паскачам?
2-я. Няхай толькі заіграе, дык паскачам.
Зьявіўся добра адзеты хлопчык.
Хлопчык (пастаяўшы крыху). Вунь, ідуць сюды.
1-я. А ты думаеш, мы без цябе ня бачым?
Хлопчык. А я зусім не да вас.
1-я. Ну, дык ідзі сабе ад нас.
2-я. Ай, не чапай ты яго. (Хлопчык дастае цукеркі і есьць).
1-я. Бачыш, цукерачкі паядае.
Хлопчык. Паядаю, бо маю.
1-я. А каб ты мне і даваў іх, дык я і не захацела-б есьці.
Хлопчык. А я і не даю.
1-я. А я і не хачу.
Хлопчык. А я і не даю.
1-я. А я і не хачу.
Хлопчык. Бо ты мо‘ ніколі іх і ня ела