Міль (здымае шапку і пашоў зьбіраць грошы. Некаторы час яго няма. Грае адзін Шэйнакатрыншчык. Дзеці: адны ўглядаюцца на яго, другія — на Паўлушку, а некоторыя прытанцоўваюць. Міль вярнуўся). Тут кончана.
Шэйнакатр. Пашлі!
Усе. О, як мала пайгралі, яшчэ!
1-я. Пайграйце, мы паскачам.
Шэйнакатр. Што, хочаш паскакаць?
Усе. Хочам, хочам.
Шэйнакатр. Ну, добра, я магу пайграць для вас, але адна ўмова.
Усе. Якая, якая?
Шэйнакатр. Якая? А такая, каб вы скакалі столькі, колькі буду іграць.
Усе (весела). О, о-о-о, тэта добра, — будзем скакаць. (Міль узяў бубен, стукнуў і патрос шамкамі).
1-я. О, з бубнам!
Шэйнакатр. Толькі, каб мне прысесьці дзе.
2-я. Сесьці? Я прынясу табурэцік. (Пабегла).
Галасы. Нясі, нясі хутчэй!
1-я. Бярэцеся ўсе за рукі ўкола. (Усе зашавяліліся, бяруцца за рукі). Вось так (парадкуе іх). Ты станавіся сюды, а ты сюды, ты ня цісьніся. Шырэйшае рабеце кола.