задаволена паглядае Анжэліна. Пайшлі музыкі, пачалі разыходзіцца ўсе. Анжэліна ўспомніла пра клунак).
Анжэліна (кінулася да таго месца, дзе быў невядомы). А дзе ён? дзе ён?! Ай, яго няма!
1-я (зьдзіўлена глядзіць). Няма.
2-я (да 1-й дзяўч.). А што такое з ёю?
Анжэліна. Ой, ой, што-ж цяпер будзе! (Кідаецца ў бакі і шукае).
1-я. Нейкі невядомы ўкраў яе клунак.
2-я. Во няшчасная. Мо‘ што і добрае там было.
1-я. Мусіць нейкае адзеньне.
Анжэліна (здалёк). Яго тут няма.
2-я. Чаму-ж яна не пільнавала?
1-я. Мы-ж з ёю скакалі, а той невядомы пільнаваў.
Анжэліна (ідзе, закрыўшы твар рукамі і плача). Што-ж гэта цяпер будзе… ай, ай!
1-я. А мо‘ ён яшчэ знойдзецца дзе?
2-я. Але, мо‘ ў яго адбяруць ды вернуць табе.
Анжэліна. Як-жа я цяпер пайду дадому?
1-я. А мы цябе крыху праводзім.
2-я. Ды можна праводзіць аж туды, дзе яна жыве.