молат, за зброю, дык ты знайшоў-бы найлепшае золата“. (Сакратар запісвае).
1-ы мужчына. Э-э! нешта-ж адны пісулькі.
Міліцыянэр. Не перабівайце!
Старшыня (дастаў яшчэ адну паперку). „Калі ты ўсё гэта зробіш, ты выканаеш наказ Грака. Ты ўнясеш у дзяржаўную скарбонку больш чымся спадзяваўся“. (Першы мужчына адышоў у бок і плюнуў. Другі паглядаў ды пасьміхоўваўся. Камісія стаіць, апусьціўшы галовы. Сакратар глядзіць на старшыню).
Цімох (яшчэ раз глянуў у скрынку). Усё.
Старшыня. Пратакол зложаны. Больш тут няма чаго рабіць. Зьмест таемнае скрынкі нам вядомы. Прымем да ведама і выкананьня. (Да міліцыянэра). Забірай аружжа і пойдзем. (Міліцыянэр апусьціў шашку ў ножны, узяў рэвольвэр, і ўся камісія пайшла. За імі выйшлі ўсе. Засталіся толькі Крутагор і Ціхаход).
Крутагор. Ну, што ты скажаш?
Ціхаход. А ты што скажаш?
Крутагор. А што-ж: мы хацелі як лепей.
Ціхаход. А выйшла?
Крутагор. А выйшла ня так, як усе чакалі.
Ціхаход. Як мне здаецца, дык разумна зрабіў атаман Грак. Мы першыя знайшлі яго наказ і гэту скрынку. (Бярэ кніжку). Мы