Старонка:У прасторы (1926).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цэлы пяты год… Але ня стогны пакорныя, ня стогны прыдушанага, а стогны паўстаўшага, азьвярэўшага, толькі стогнучага ад болі…

Ня стогны пакор‘я чуюцца, а стогны болю… Праз рэволюцыю да лепшае будучыны — мэта ўсяго прыгнечанага пролетарыяту. Змагацца ёсьць за што, значыць, хоць і чуеш сьвіст нагайкі — змагайся! І змагаліся цэлы год… Урэшце, нагайка сталася вінтоўкай і халодным вострыем штыку, і пранырай куляй давай пранізваць пролетарыят. А ён яшчэ больш азьвярэў, стаў непакорным… і чутны, і відны былі:

Стачкі, забастоўкі, маніфэстацыі…

Арышты, расстрэлы, шыбельніцы…

Як першае, так і другое — адказы. Першае — адказ пролетарыяту капіталістым, другое — наадварот.

III

Кастрычнік.

Канцылярыя менскага губарнатара. Губарнатарам — гэнэрал Курлоў. Снуюць шпігі, прыслухоўваюцца да кожнага слова рабочых і дакладваюць „па начальству“.

Вар‘яцеюць чыноўнікі, са скуры лезуць… чуюць над горадам пах гары…

Стрыколіць апарат на тэлеграфе. Нэрвова выбівае:

.—..—…— — .—…—…— —.—..—…— —…—

гэта значыць: