Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Та-та, тата! — кажа ён раптам.

Бацька ня чуе.

— Та-а-та, ня вы-ы-трываю!...

Ігнат штоўхае яго ў бок, каб ён маўчаў, і моліцца ізноў.

Людзі апускаюцца на калені, хінуцца[1] ўсе ў адзін бок, як кветкі да сонца...

— Та-а-тачка! сьві-сну!

Ігнат ізноў штоўхае яго ў бок і злосна кажа: «ціха».

Гул ідзе ў царкве. Габрусік на ўсіх і на ўсё пазірае вялікімі сінімі вачыма, а белая, як лён, галоўка яго ня кратаецца, ня ківаецца, як ува ўсіх.

Ціш[2] у царкве...

Украдкам, каб бацька ня ўбачыў, улажыў Габрусік па два пальцы кожнае рукі ў губу, і... зычны, закацісты сьвіст раздаўся пад высокім скляпеньнем царквы...

Перапужаліся людзі, поп перастаў маліцца.

— Што гэта? Хто гэта ?

Але Габрусік ужо даўно сарваў лапцёнкі з ног і баржджэй кінуўся наўцёкі дамоў...

А хрысьціяне і не дагадаліся, што гэта была першая шчырая малітва малога Габрусіка ў царкве.


Пяць лыжак заціркі. Arata! Arara! Ну, чаго глотку 6) дзярэш ? Скора зацірка эгатуецца? Маеш часу пачакаць трохі, не панясу прадаваць на кірмаш, пасьпееш насёрбацца! Яшчэ ня ўсьпела яна адказаць свайму Антосю, каторы ляжаў на пяколку ²) й стагнаў - ні то ад болю, ні то ад голаду, - як з усіх ба- коў апанавалі яе дзеткі, няма ведама - хлопчыкі ці дзяўчынкі, бо яны былі адзеты ўсе ў доўгія да пят кашулькі... Запішчэлі яны ўсе ў адзін голас: - - Матка зацільку гатуе! Матка зацільку гатуе! 1 давай скакаць кругом маці і шчыпаць за хвартух і спадніцу, як галодныя ваўчаняты. - Матка, мне дасі! - Матка, мне дасі! 1 блішчэлі іх галодныя вочы ад радасьці... - - Згатаваць не даюць, хоць ты тут на кавалкі рассыпайся! - і адагнала іх вілачні- кам ад прыпечка... Ц-і-і-ха, каб вы падохлі! крыкнула Агата. Гэта было вясной, якраз у тую пару, калі самая страшэнная га- лыцьба пануе ў бедных вёсках, калі няма чым і муху накарміць. Леташні запас выйшаў, хоць зубамі ляскай, шчаўя яшчэ нямашака... Ня дай бог, якое цяпер жыцьцё ў гэткага гаспадара, як у хворага

 в) Горла. г) Прыпеку ад малое печкі.
  1. а) Нахіляюцца.
  2. б) Лепей - ціша, цішыня.