Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„добра-б цяпер пагаварыць з ёю, выказаць у словах самае таемнае з сваіх дум!“

Адкінула праньнік, азірнулася на мяне, засьмяялася (ці мо‘ здалося?) прывабнай усьмешкаю. Вочы сьвецяць ветлым цяплом, і тугія грудзі калышуцца ад сьмеху…

„Што мне думаць?“

— Чаго прышоў? — спытала коратка і са шчырым сьмехам.

— Цябе ўбачыў.

— Ну-у… ха-ха-ха!

— Чаго ты?

— Сьмешна мне вельмі ўжо, так ты нясьмела гэта падышоў ды ўсё аб нечым думаеш… дзіўны ты нейкі!

Ды ці мала ёсьць, Алёнка, думаць аб чым? Вось цяпер я напрыклад, аб табе думаю, учора думаў аб тым, як мне паехаць у горад вучыцца, а заўтра буду аб іншым думаць…

— Што-ж ты аба мне думаеш? — сурёзна спытала Алёна.

— Думаю, што ты надта-ж добрая дзяўчына, прыгожая, пяеш песьні, аж слухаць любата!

— Ня праўду ты, Юрась, кажаш: ня добрая я… І жыць мне цяжка неяк; бацькі ўжо старыя, а працаваць некаму. Хочуць аддаваць замуж… а я — не хачу… Вось толькі ў камсамольцаў на сходах ды і на вечарох люблю быць, там неяк весялей і прасьцей усё. Падумаю, можа й сама запішуся ў камсамол, хоць бацькі й ня пускаюць…

І ўсьміхнулася, седзячы разам на беразе…

Алёна незразумела яшчэ гэта: яна толькі адчула новым, глыбока-перажытым; ці гэта жыцьцё таў-