Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Поп, быццам устрапянуўся fд дум, закурыў папіроску, а я пашоў далей, прыбліжаючыся к гармоніку. Ен пэўна думае цяпер, што вось у той хаце, дзе ён раней жыў, часта гуляюць комсамольцы, робяць гульні з вясёлымі песьнямі і сходы; а сам ён жыве ў асобным пакоіку — і ціхі, ня трывожыць нікога, філёзофскі разважаючы над акружаючым. Ён заўжды сумны, а калі зол, тады падымае з пападзьдзёй буру. Да царквы адносіцца абыяк, у сям‘е няладзіцца. Доўга адзін спацыруе ля рэчкі ў кустох лазы ды голасна размаўляе сам з сабою аб маладых годах (можа дармо патрачаных?).

А комсамольцы спраўлялі нейкі сход — галдзелі там, з маладым уздымам спрачаліся, штосьці выказывалі ў думках…

Было шумна і весела…

V

Жоўтая раніца скора пасыпала золата на стрэхі Чмарава. Усплылі за гумнамі праменьні сонца, а косы яго з водблескам губіліся — нячутна і скора. За гэтым, пацягнуліся роўныя і працяглыя зыкі: з папасу заіржалі коні, забрахалі сонна сабакі, людзкія галасы танулі, а ў садох віселі на лісьцях кроплі ад дажджу.

Чмараўскі пастух, наняты на пэлы год — Аўсей — нізкі і згорблены, у парванай сярмязе — вышаў на самы канец сяла з сынам Грышкай. Там яны доўга стаялі, Грышка трубіў — выводзіў на новай трубе гаворку аб тым, каб выганялі кароў на папас.

Выходзілі каровы ды гужамі йшлі па пыльнай вуліцы, і стаяў у пахучым паветры вялізны гоман — ад людзей і ад рыканьня кароў. Толькі за сялом,