Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гудзіць думкамі вечар.

Вецер з-за лесу прынёс ласкавы пах хвоі і чаромхі…

…Тады мы пашлі на комсамольскі сход. А клюб ячэйкі ў паповай хаце быў поўны, людзей. Гарадзкі чалавек — у чорным, і твар вельмі чорны з глыбокім і спрытным поглядам, — рабіў даклад. Разьмясьціліся па лаўках; маладых многа, а старэйшыя гуртом і бяз шапак (мнуючы іх рукамі), забіліся ў кут, быццам баючыся чаго. У адных, бачу я, вочы гараць знаёмым агнём, а іншы ня можа адчуць імпэту, усяго сэнсу сказаннага — і вочы ня іскрацца, а ў іх відна нявер‘е сказанага і шуканьні… А вось у іншых, у грудзёх подых-сьветлага, шырокага, як жыцьцёвага мора і я іх зразумею.

Толькі сэрцам зразумець можна тое, што гаврыцца ад сэрца.

А думкі ва ўсю бязьмежнасьць ірвуцца…

Ну, ідуць гады, нясуць з сабою для адных — жыцьцёвае шчасьце, для другіх — пакуты. Былі гады, як потам і кроўю абліваліся мужыцкія разоры…

Калі на жоўтым полі буяюць вятры, калі навальніца цісьне грудзі зямлі, тады жыта ламаецца, а ў пачуцьцях чалавека роспач. Сіняе, як вочы, неба становіцца чорным; змрок тады ахінае вакольле, а ў гэтым змроку і роспачы пакрыўджаных — гудзяць званы, будзяць нешта, трывожаць істоту чалавека… і плакала зямля… Гудзелі званы ўпартай барацьбы…

Сіла перамагла сілу: і была тады вялікая радасьць перамогі над зморкам і роспаччу, над крыўдай і пакутамі.

Прышлі вольныя дні, вясёлыя, бо толькі жыць ды жыць — перамагчы жыцьцё, а калі адзін ня зможаш, дык грамадою!..