Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каб зробіць суровы надзор; тут-жа быў абраны вартаўніком Халімонаў Адась.

Адна вестка ўспалашыла ўсіх.

Аб гэтым расказаў, прышоўшы з сельсавету, з суседняй вёскі, Зьмітрок; хадзіў ён за даведкаю, спраўляцца наконт падатку. Невядома хто з абрэзу застрэліў прадсядацеля сельсавету, сягоньня ўначы, калі той хадзіў спаўняць адзін загад аб самагону.

— Там-жа ў Сямёнаўцы гняздо самагоншчыкаў. На продаж гоняць, гады, — з абурэньнем сказаў Халімонаў Адась…

— Хто іх тут разьбярэ, ці-той праў, ці той вінават, кожны лезе ў сваю пятлю, — думалі і гаварылі старыя.

— Нічога, разьбяруць, — са злосьцю ўпэўніў Зьмітрок, вядзецца ўжо сьледтва. Камуніста забілі… цемната, браткі!..

І кожны разыходзіўся з сваёй думкаю…

У комсамольскай ячэйцы праца пашла шпарка: часта былі сходы, вечарыны, зьбіраліся ды чыталі газэты.

І першым заўсёды прыходзіў Канцавы Зьмітрок. Вечарам, пры жоўтым сьвятле лямпы, садзіўся й чытаў. Комсамольцы рабілі падрыхтоўку к сьвяткам для спэктаклю; было шмат каго іграць з хлапцоў, але мала дзяўчат… Тады абвязвалі якому небудзь хлапцу галаву хусткаю, надзявалі бабскі андарак, нафарбоўвалі яму шчокі — і ён уяўляў з сябе вясковую дзяўчыну. З простых дошчак састаўлялі сцэну, вывешывалі на сьцяне плякаты, абстаўлялі ўсё гэта патрэбнымі рэчамі. Зьмітрок граў на сцэне добра, не здавальняўся толькі тым, што ёсьць у п‘есе, а многа падрабязгаў дадаваў ад сябе, і калі было