Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БУЙ-ВЕЦЕР

Было даўно.

Можа й ня так даўно, калі стагодзьдзі лічыць-гадзінамі, а можа чалавечы розум страціў магутнасьць і сілу, каб пазнаць далёкае і роднае, — толькі старыя ня помняць пра гэта. А ходзіць-жа ў казках ды пяе пра гэта песьня. І песенная мэлёдыя, чароўнай сілай цягне з нутра пачуцьці-мотывы, нясе ў канец край пазбытага жыцьця, абветранага пры дарожных праслах.

Зарасьлі грудзі зямлі плакучымі хмызьнякамі — імшарамі; пацяклі з вачэй журавінна-жалобныя сьлёзы — галосіць маці-зямля аб няўдалых сынох, што спавілі сябе пакутамі, што з маленства да сівой старасьці расьлі ў крыўдах.

Ну, і плачыць родная, замальвае грахі людзкія перад небам…

І шуміць шумам-гудам зямля, гарачым дыханьнем акутвае заснуўшую плынь у грудзёх людзей.

Песьня тады была такая, што не загойвала людзкіх ран на сэрцы, а сумотна, як псальма, перад якой згібаюць людзі калены ў чорным змроку.

Мужыкі — земляная моц — гартавалі цела ў зямлі, жылі яе літасьцю; за чаркай буйна-размашыстай