ДУБ
Калыханы ветрамі Дый на ўсе староны, Стогне дуб сярод поля, Стогне дуб зялёны.
Стогне, квола трасецца, Карані трасуцца, Гальлё ломіцца з трэскам, Лісьці ў сьвет нясуцца.
Рухне дуб гэты скора, Рухне дупляняты, І ўзыходзіць дасьць месца Жалудом-зярнятам.
Гэй, на дубным кургане Дуброва паўстане, І зямлі песьняй новай Зашуміць-жа дуброва!