ЛЕТА
Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, Колькі ты ўносіш аздобы з сабой! Цягнуцца стройна шнуры каласістыя, Пахне павабна трава над ракой.
Гнуцца на лузе касцы немарудныя, Дзе-ні-дзе ў постаці серп заскакаў; Песьня пачулася наская, нудная, — Рэха панеслася — бор адказаў.
Шум пакаціўся ад лесу адзетага; Сонца купаецца ў полыску рос; Эх! каб, здаецца, ды шчасьце да гэтага! Эх, каб, здаецца, менш гора і сьлёз!..