Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваць! Я стузянулася раз, другі і вырвалася. Але які ён прыгожанькі, каб мамка бачыла!

МАРЫЛЯ

Ведама, паніч! (У бок). Сваймі грудзьмі, што і яе, выкарміла, а ён… (да ЗОСЬКІ). Не займайся вельмі з ім, дачушка.

ЗОСЬКА

Я-ж нічога, мамачка. (Пауза). Ах, каб ведала, мамка, які я сон сягоньня сьніла?! Хочаш, дык я раскажу.

ДАНІЛКА

Раскажы, Зоська, раскажы! Бо і я-ж люблю вельмі сны сьніць. Толькі пачакай — я малых паклічу, хай і яны паслухаюць.

(Выходзіць і цераз хвіліну варочаеша з АЛЕНКАЙ і ЮРКАЙ).

ЗЬЯВА VI

ТЫЯ-Ж І АЛЕНКА З ЮРКАМ

ДАНІЛКА

(да Аленкі і Юркі)

Ну, садзецеся, малыя! Толькі ціха будзьце! Зоська сон будзе расказваць. (АЛЕНКА і ЮРКА садзяцца на зямлі каля матчынага ложка). Ну, пачынай, Зоська! Мы гатовы!

ЗОСЬКА

Здаецца, прышоў да нас у хату нехта такі нязвычайны — на галаве месяц, у руцэ сонца трымае: прышоў ён і кажа: „Годзе вам тут сядзець, годзе гібець, хадзеце за мной!“ Мы спачатку, здаецца, перапужаліся, а пасьля нічога. Ён так добра на нас паглядзеў, аж быццам у вачох яго сьлёзы засьвяціліся. Сабраліся мы ўсе — ты, тата, я, Сымон, Данілка і малыя ды пайшлі гэтак за ім, кінуўшы і хату і гаспадарку ўсю сваю. Як толькі мы вышлі — ён і кажа: ,што-б там перад вамі ці за вамі ні рабілася — не аглядайцеся назад, а йдзеце за мной усё наперад, усё наперад!“ ішлі мы гэтак ішлі, ажно бачым — нейкае кругом нас страшэннае балота: гадзіны, вужакі, сьліўні так і капашаць, як у гаршку якім…

ДАНІЛКА

Ай-я-я! Вужакі і сьліўні?!