ваць і папа за пакрыванне крамольніка. Але перадумаў і знайшоў, што не варта, бо хітры соцыяліст не толькі папа, але і чорта абмане. Апрача таго, поп скора не ўздымаецца і ўцякаць яму няма куды.
Ураднік, стражнік, соцкі і дзесяцкія ўзышлі на ганак папоўскага дома і пастукалі.
Поп вышаў босы, накінуўшы на сябе шырокі каптан.
— У чым дзела?
— У вас, бацюшка, праступнік начуе! — сказаў ураднік.
— Не можа быць!
— Аб гэтым будзем талкаваць потым… звольце паказаць, дзе ён.
Поп пабялеў і стаяў, як укапаны, толькі губы яго дрыжэлі, і ён шаптаў:
«Ад вешчы, ва цьме прахадзяшчыя, ад беса палудзеннага»…
Увайшлі ў пакой, дзе спаў «сіцыліст». А таму і гора мала: спіць сабе на баку, толькі носам свішча і храпе, як пшаніцу прадаўшы. Ураднік прыставіў да яго караул, а сам запусціў руку ў яго дарожную раменную торбу і выцягнуў цэлую жменю лісткоў. Нікому і ў галаву не прышло паглядзець, што гэта былі за лісткі.
А «сіцыліст» усё спіць — проста ўраднік не ведае, як арыштаваць соннага чалавека. На помач