Далёкае неба, сіняе неба! Чаму не дасі атказу на нашу пакуту, на нашы надзеі, на нашы блуканьня? Чаму не асушыш нашы горкіе слёзы? не супакоіш хворую душу і сэрцэ? Чаму не папаліш агнём справедлівым таго ліхога зьвера, што сее заразу, топчэ праўду і носіць нешчасьце па нашай зямлі?
Далёкая неба! Сіняе неба! Што́ ёсьць на сьвеці дзіўнейшэ, як ты? Высокае сонцэ, белые хмаркі, як пух, плывуць і плывуць адна за адною, родзяцца, прападаюць, сплываюцца ў цёмную хмару, зьвісаюць над полем і лесам, блішчуць маланкамі, трасуцца громам, разліваюцца чыстымі халоднымі каплямі і шчыра льюцца на зямаю.
Далёкае неба! сіняе неба! Як ціха на небі у ночы! Серэбраны месячык то круглы, то вузкі, як серп, як хораша сьвеціць над чорнаю цьмою, што густа засьцілае Божы сьвет! А далёкіе зорачкі! Божэ мой! Як добра у ціхую ночку!
Далёкае неба! сіняе неба! І як, можэ асьмеліцца думка чэлавека выдумаць у табе, яснае неба, пекла, агонь, што ніколі ня тухне, смалу, што вечна кіпіць!
Далёкае неба! сіняе неба! І як апага-