дзеці, адтуль нясліся песьні і вокрыкі. Памалу ўсё супакоілася. Толькі сьмех, дружны і закатны, гаварыў, што каля агню ешчэ не сьпяць. Тамаш зацікавіўся і стаў прыслуховывацца. Пачуўся сабачы брэх, праўдзівы сабачы голас. І зараз-жэ вырваўся дружны рогат начлежнікаў. Тамаш падняўся і падышоў к агню.
Начлежнікі сядзелі ў кружок. Пасярэдзіне гарэў агоньчык, а каля агню сядзеў хлопчык, Пятрусь. Ён і пацешаў начлежнікаў. Пятрусь, як ніхто, умеў паказаць, як брэшэ чый сабака.
— Ну, а як брэшэ Гаронімаў Лыска?—пыталі Пятруся.
Пятрусь брэхаў. І ніхто не падумаў бы, што гэта брэшэ Пятрусь, а не Гаронімаў Лыска.
Тамаш слухаў, і губы яго самі разнімаліся для сьмеху.
І крлошкі пабраў,—сказаў гаркаючы Тамаш.
— Пятрусь ня вытрываў Тамаш: — а як брлат мая сучка брлэшэ?
Жулік-Пятрусь зірнуў на Тамаша.
— Гэрл! гэрл! гэрл! — перэдражніў ён Тамаша і яго сучку.
Усе так і паехалі са сьмеху.