Гэта старонка не была вычытаная
— Ці ня ты ў халодной сядзеў помніш можэ — земскі пасадзіў?
— Маўчаць!
— Ці ня ты гэта, як жэбрак, нядоімкі зьбіраеш?
— Дурэнь! — крыкнуў стараста: — дурэнь ты!
— Ніхай сабе дурэнь, а ты — папіхач, якое ты начальства? Пхае цябе пісар, пхае старшына, земскі… хто ня хочэ хіба, то той не пхае. Спытай хоць разумнаго Мікіту.
Мікіта целяпнуў галавою, хацеў штось сказаць у абарону старасты, ды нічога ня вышла.
— А што, і Мікіта патцьверджае, што ты папіхач.
— Мікіта, праўда гэта? — спытаў стараста Мікіту.
Мікіта нічога не цяміў; яму цяпер было ўсё роўна; а як адно слова сказаць было лягчэй, то ён і сказаў.
— Праўда!
Мужчыны са сьмеху аж за жываты хапаліся.
— Калі Мікіта сказаў „праўда“, то значыць праўда, бо Мікіта самы разумны ва