можэ! той быў роўны, а гэты — як абаранак. Той хадзіў па воласьці, як сам цар, крычаў аж шыбы бражджалі, а гэты сагнуўся, як жэбрак, і маўчыць, як немка — толькі вачыма лыпае. Той быў таўсты, а гэты на цэлы пуд худзейшы.
Як толькі пачуў ён моц сваю, павесялеў чэлавек, выбраў мінуту, маргнуў пісару і язык высалапіў.
Земскі стаў нешта пісаць.
Здаецца усё зрабілася добра. І трэба-ж выскачыць як-раз цяпер Піліпу, селяніну с чорнай барадою. Піліпа ў воласьці не было, як выбіралі старшыну — выпіваў с сябрам.
Убег ён у воласьць, як куля; стукнуў дзьвярыма.
— Грамада! ўжо выбралі? Апанаса Кветку? Каб вам доскі сабралі! Каго вы выбралі? Ешчэ мала выпіў у вас крыві?
— Ціха! — кажуць—Тут-жэ земскі!
— А што мне ён? Але вы абармоты! Га-ааа? Ты старшынка? Сто рублёў прапіў! Каму трэба патсунуў? Зноў кроў будзеш піць?..
Земскому і старшыне хоць вазьмі засадзі туды вочы, гдзе яны ніколі не сядзе-