— А мяне Бог будзе судзіць? — с трывогай спытаў Юрка, ўспомніўшы пра збан малака.
— І цябе будзе і ўсіх.
— А я уцяку!
— Ад Бога, дзеткі, не ўцячэш.
— Ну, то схаваюся.
— І не схаваешся. Бог так зробіць, што ні рукою, ні нагою не ўзварухнеш.
— Ый! — не даваў Юрка веры: — авось я вазьму і буду варушыць во гэтак.
Тут Юрка стаў на аднэй назе, а другою пачаў махаць туды і сюды, паказываючы, што ён — хоць ты што—а будзе такі рабіць, як яму зажадаецца. А каб ешчэ больш цётка праканалася, што Боскі суд для яго не страшны, Юрка сказаў:
— А я скажу Богу, што кот абярнуў збан… а што? — І Юрка кінуў на цётку такі погляд, каторы азначаў: „А цяпер што скажэш?“
Цётка са скрухаю паківала галавою.
— Які-ж ты, Юрачка, бязбожнік! а які-ж ты дурненькі! Ці-ж гэта можна так гаварыць? Кленьч і гавары пацеры, перапрасі Бога, каб Бог дараваў табе грэх, а то пакарае. Цётка паставіла Юрку на каленьні,