Старонка:Spadchyna.pdf/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 190 —

Я грэшнік, я праступнік,
Мой Божа дарагі!
Судзеце мяне ў ссылку,—
Закуйце ў ланцугі!

1907 г.

|}


ПЕСЬНЯ.

Гнаны Янка доляй,
Змушаны патрэбай
Цягне ў места дровы,
Каб купіці хлеба.

А дзе кісьне пуня
Панская старая,
Прэцца Янукова
Жонка маладая.

П’е мужык на рынку
Барышы за дровы,
А паніч гуляе
З жонкай мужыковай.

Накупіў за дровы
Янка хлеба, солі
І вясло баранкаў
Для сваёй Антолі.

І гасьцінцам дома,
Жонку ён частуе,
Паніча з палацу
У руку цалуе.


ЯНКА КАНЦАВЫ.

Янка Канцавы —
Гаспадар ня злом,
Гэткай галавы
Пашукаць з вагнём.