усялякіх ягад яны сабе за лета з цукрам навараць (Ельскі).
ВАРИТЬ, агульнаслав.; даводзіць цечыва да кіпеньня на агне: варыць, варыва, варыўня, варніца, вар. Што дзень варым рознае варыва на ежу. Сёлета не ўрадзіла варыва: капусту чэрві паелі, буракі неўдаліся, грыжына (бручка) і морква падмокла. Наша варыўня сухая, але сцюдзёная, зімой падмярзае, ў ей варыва. Кажуць, даўней, былі ў Горадзеншчыне саляныя варніцы. Варам рукі абварыла сабе. Варна, горача, парна. Варыстая печ, печ у якой вараць.
ВАР, вараная смала; шавецкая смала; пікта.
ВАСИЛЕК м. расьц. Centurea Cyanus: валошка, васілька, Мяйсцамі у нас саму расьціну завуць валошка, а краску — васілька. (Слуцк. пав.). Краска валошкі служыць найбольш упадабаным матывам у беларускім здобніцтве, асабліва выдатнае мейсца яна займае у матывах слуцкіх паясоў.
ВАСИЛИСК м. баечны зьмей: базылішак.
ВАСИЛЬЕВ ВЕЧЕР, конадзень перад Новым годам: шчадрэц, шчодрык, шчодры вачар.
ВАТАГА ж. банда, бандыр, бандавод. За банду жабракоў аднаго багача ня вымяняеш. Бандэжыцца, біцца, змагацца, клапаціцца. Збандэжыць зьбіць з панталыку.
ВАТЕРПАС м. прыбор паказуючый роўню на паверхні: грунтвага.
ВАТЕРКЛОЗЕТ м. адходнае мейсца з напускной вадой: сталец.
ВАТРУШКА ж. круглы піражок з тварагом: тварожнік: кныш, кнышок. Кнышы пякуцца з тварагом, макам, канаплямі і канфітурамі.
ВАХЛАК м. нехлямяжы, неабычайлівы чалавек: пабавень, растармаха, целяпень,
ВАХЛЯТЬ, пэцкаць, патроліць, кудлачыць.
ВАХТА ж. чародная варта на вайсковым вададаплаве: дазор.