Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/208

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

БУДЗЕ НАВАЛЬНІЦА

Ноч надыходзіць, і хмары ўстаюць,
Лозы размову трывожна вядуць,
Боязна шэпча трава, чараты,
У хмарах зьнік месяца рог залаты,

На небасхіле зарніцы мігцяць,
Громам узрушана грозная раць.
Мрок насядае глыбей і цяжэй…
Грымні-ж ты, бура, ды грымні дужэй!

1912 г.