Драуко. Добра ужо я чхаю і без табакі. (Нюхае). Я-ж кажу: ніхай-бы была адна…
Кукса. Ну, ішчэ і дзьве німа ніц.
Драуко. Калі і тры, то ішчэ поубяды.
Кукса. Тры — то ішчэ сяк-так.
Драуко. Але-ж ні сем!
Кукса. Але-ж і ні пяць!
Драуко. Але-ж ні… Ачхе! (Чхае).
Кукса. На здароуечко!
Драуко. Дзякуй! Моцная табака. У каго куплялі?
Кукса. У Сьвірыды.
Драуко. У таго, што чатыры дачкі мае?
Кукса. Але-ж. С крышталам. Крыштал з разьбітых шклянак таучэ ды падбауляе у табаку, каб… каб шчыпало у носе…
Драуко. От штукар чалавек, трэба да усяго розумам дайсьці! А як-жа у вас новае верацяно?
Кукса. Чыркае сяк-так.
Драуко. Чыркае?
Кукса. Ага, чыркае. А я ужо, суседзе, часам думаю сабе: ці ні стаяць нашы хаты на такім грунце, што ен гэтакі урадлівы на гэты бабскі род. (З Драуковаго двара чутно сабакі гаукаюць).
Драуко (шпарка падбегае да свайго плота ды загледае у двор). Сабакі загрызуцца. Ось ужо і Васіль вярнууся (гукае). Ідзі-ж, ідзі да кузьні, німа чаго там пераміргівацца.
Кукса. Ці і ен-жа туды?
Драуко. Не, цяпер ужо ні уважаю, а перш трохі стрэляу… Толькі мая Грыпіна да яго…
Кукса. Гарыць?
Драуко. Полымем гарыць.
Кукса. Гэтак і мая Гануля да Антона, толькі ні на такога папала.
Драуко. Ні давайце веры.
Кукса. Бабау цярпець ні можэ.
Драуко. А я-ж вам кажу: ні давайце веры. От, за Васіля, то гатоу галаву на кавадле палажыць. Ніхай-то адно катора дзяучына заверне у кузьню, — так ен зараз жалезнаго ражня нагрэе ды проста у вочы і суне.
Кукса. Ні давайце веры.
Драуко. Што вы ведаеце!
Кукса. Кажу, ні давайце веры!
Драуко. Разскавывайце сабе, калі хочэце.
Кукса. Ох-хо-хо! За што на маю галаву такая бяда звалілася!