Манька. Выгнала? Чаму?
Галубоускі. Як піць пачау — выгнала. З іншым зыйшлася, каб яе немач!
Манька. Кажуць, вы службу нейкую мелі, чыноунікам былі?
Галубоускі. У канцэлярыі пісау, трыццаць рублеу брау. Добра жылося, пакуль ні піу.
Манька. Ах, Божэнька! як гэта людзі самі сабе жыцце загубляюць!.. (Хочэ выліць вон застаушуюся у чарках гарэлку).
Галубоускі (хапае яе за руку). Што вы робіце! ні вылівайце! Панна Манечка! як астанецца пасьля гасьцей — мне адлівайце… (адлівае астаткі у шклянку і выпівае).
Манька. Ні трэба, ні трэба, ні пійце!
Галубоускі. Трэба, трэба, панна Маня, трэба, ні кажыце.
Манька. Ды скажэце, на што вы так многа пьіце?
Галубоускі. Чорт ведае… вось пью… Здаецца, што лепш на душы будзе, а усе роуна дрэнна.
Манька. Вось верніцеся да жонкі…
Галубоускі. Ні пускае, падла! з іншым жыве.
Манька. Кіньце піць, пашукайце службы…
Галубоускі. Позна ужо. Тут душыць. Усе роуна: гроб, сіроцкі могілкі… памру, як сабака.
ЗЬЯВА II.
Тыя-ж і Юлька (уходзіць).
Юлька (апранута с „шыкам“ кэльнэркі: капялюш с кветкамі, коляровая блюзачка і г. п.). Як маешся, Манька! Ішла я міма і зайшла тутака да цябе, паглядзець, як жывеш. Здаволена? (Сядае).
Манька. Нічога…
Юлька. Папірос ні маеш? я забылася купіць.
Манька. Гаспадыня зачыняе.
Галубоускі (дастае с кішэні папіросу і падае Юльцы).
Юлька (да Галубоускаго). Ну, што я буду голаго абдзіраць!.. На, маеш грошы (дае яму рубель), купі мне пачку папірос, тагды мае закурыш.
Галубоускі (бярэ грошы, шапку і выходзіць).
ЗЬЯВА III.
Манька і Юлька.
Юлька. Ну, як тут ідзе? Гасьцей шмат?
Манька. Нічога, Юлячка!.. Ах, учора вось дык была авантура!.. Сядзеу тут вось гэты, ведаеш, што да мяне прычапіўся…