Адэля (да сябе). Сядзіць пры стале, то дурны! (Кашляе).
Міхась (да сябе). Сухвоты яе душаць, ці што?
Адэля [да сябе]. Трэба зачаць гутарку. [У голас]. Вось і асталіся адны…
Міхась (устае). Пані дабрадзейка, я пайду адсюль, калі вам патрэба.
Адэля. Чаго-ж вы, — заставайцеся. Адно толькі паненцы ні пекне заставацца самой с кавалерам…
Міхась. А якая-ж тут паненка у пакоі?
Адэля (да сябе). Што ен гаворыць. (Да Міхася). Што вы гэта мяне ні відзіце?
Міхась. Віджу, бачу вас, пані дабрадзейка, я-ж, дзякуй Богу, ні сьляпы.
Адэля. Чаму гэта вы да мяне гаворыце «пані дабрадзейка».
Міхась. Як-то? Як-то чаму? С пашаноты.
ЗЬЯВА XI-ая.
Тыя-ж і Юлька уходзіць, стаіць паодаль.
Адэля. Нягож вы ні маеце для мяне яшчэ нічога, апроч пашаноты?..
Міхась [да сябе]. Гасьцінца хочэць. [У голас]. Я-ж ні с кірмашу еду.
Адэля. Ой, гэта кепскія жарты!
Міхась. Кепскія жарты?
Адэля. Каб мой тата быу тут, дау-бы вам за гэта.
Міхась. Ваш тата? То ваш тата ішчэ жыу?
Адэля [зазлаваушы]. Ну, гэта ужо лішнія жарты!
Юлька [да сябе]. Ен ні ведае, што гэта пана Язэпава дачка.
Міхась. Выбачайце, пані дабрадзейка, але я ні ведаю, чаго вы сварыцеся.
Адэля. Ні ведаеце?
Міхась. Ваш бацька, мусі, дужэ стары чалавек?
Юлька (ціха да Міхася). Перастаньце, гэта-ж дачка пана Язэпа.
Міхась. Ці прауда?!
Адэля (са злосьцю). Досі ужо тых жартау, што вы строілі сьнедаючы, але гэтыя ужо цераз меру кепскія! (Адходзіць).
ЗЬЯВА XII-ая.
Міхась і Юлька.
Міхась. Так гэта дачка пана Язэпа? А я думау, што гэта ваша цетка…