Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

натта сярдзіты; але-ж я яго нават і ні думала хаваць пад асінаваю бараной, каб быу сярдзіты. А ужо калі сабака сярдзіты, да яго ні схаваць найперш пад асінаваю бараной, дык зараз ведзьма возьме яго дый задушыць.

Старшыня. Задушыць? А ці-ж ні пара нам падліць трохі чарніла у чарніліцу, бо нешта кепска пішэцца.

Пантурчыха (налівае). Дай Божэ, каб усе было гожэ! А што ні гожэ, таго ні дай Божэ! (Выпівае і частуе).

Старшыня (выпіу). Добрая гарэлка. А у якой манапольцы бярэш?

Пантурчыха. А у «Чамялох».

Старшыня. Эгэ! адно такую мае і трэба піць. Ну, кажы ужо свае дзело мне да канца.

Пантурчыха. А ці ведаеце вы, што калі хто з людзей памрэ, крый Божэ, ні сваею сьмерццю дый яшчэ калі яго пахаваюць на выгані, то што ночы будзе хадзіць, пакуль ні убьеш у галаву асінаваго кала? От, Максім Кушня як павесіуся, дык што месяц хадзіу пад вокнамі, я нават сама бачыла. От ходзіць, а далей пачне у комін дмухаць, — адно як дмухне, дык сажа па усей хаці і закурыць. Што-ж бы вы думалі? Мой нябошчык, царство нябескае яго душачцы, забіу асінавы кол, а я хадзіла дзевяць разоу, як сьвет, на яго магілу ды пасыпала яе макам, і тады ен перастау хадзіць.

Старшыня. Перастау? Канчай, канчай дзело… Што гэта ен Параскі ні вядзе?

Пантурчыха. Так гэта чую, хтось клічэ майго Рабку: «на, цюцю, на!» Слухаю, аж гэта яна прыманіла да сябе і дае яму штось с сваіх рук. Я да яе адзавалася: «А што ты, кажу, каб табе скулу пад бок, што гэты ты робіш? На што ты чужога сабаку гадуеш?» — «Каб знау мяне, кажэ, дый ні рвау». Як узялася я яе лаяць ды клясьці, а яна усе маучыць, усе дае штось Рабку есьці. Закрычала я ад злосьці: «Прападзі ты, чортава дачка!» дый плюнула: «цьфу»! (Плюецца).

Старшыня. Куды гэта ты плюеш? Сьвіначая морда, так і плюе проста на патрэт! Кажы далей!

Пантурчыха. Дык пайшла я у хату. Аж другой ночы сяджу я сабе на печы, а у мяне каля печы вакно, акурат проці яе дзьвярэй. Сяджу я, аж чую, мой Рабка на кагось брэшэ. Я гэта памаленьку да вакна, аж бачу, хтось пераскочыу цераз роу ды проста да яе; падышоу да дзьвярэй, пастукау і ціхутка кажэ: «адчыні».

Старшыня. Калі гэта было?

Пантурчыха. На тым тыдні, у сераду.