сухі… Трэба згаліць, хаця усе сьмеяцца будуць… Які-ж гэта, скажуць, чорт без барады!.. А, ізноу нехта ідзе! ізноу хавацца трэба… Эх, жыцце!.. (хаваецца).
ЗЬЯВА XI-ая.
Мікіта, пасьля Баба.
Мікіта (уваходзіць). Еду ужо, Марыська! Кажы, якую хустку… (разгледаецца). Гдзе-ж яна? У хаці німа… Кудыйсь падзелася. (Клічэ). Марыська! (пауза). Трэ’ пачэкаць яе. (Сядае).
Баба (праз вакно). Эй, гаспадар! ці ты адзін?
Мікіта. Адзін. А што?
Баба. А так я толькі спыталася… Пагаядзела… Я зайду.
Мікіта. Заходзьце, зрабіце ласку!
Баба (уховадзіць, села на услончыку і голасна уздыхае). Э, хэ-хэ!..
Мікіта. Чаго уздыхаеце, бабулька?
Баба (махнуушы рукой). Лепш ні пытайся!
Мікіта. Ну, а што?
Баба. Кажу, лепш ні пытайся, бо сам пасьля шкадаваць будзеш!
Мікіта. Ну, і зацікавіла-ж ты мяне!.. Кажы, бо даужэй чакаць цярплівасьці ужо ні маю!
Баба. Шкада мне цябе, Мікіта, вось што!
Мікіта. Ну? Чаго?
Баба. Э, лепш ні казаць!
Мікіта. А каб цябе чорт!.. Кажы, бо ужо злосьць бярэ!
Баба. А вось твая кабета…
Мікіта. Што яна?..
Баба. Твая Марыська, жонка, значыць…
Мікіта. Ды чорт. Я ведаю, што Марыська жонка!.. Ну, дык што?
Баба. Вось любіш ты яе…
Мікіта. Ну, ведама, люблю, бо лепшай бабы німашака хіба на усенькім сьвеці… Ды й яна мяне любіць…
Баба. Яна любіць!.. Хэ-хэ-хэ!..
Мікіта. Чаго сьмяецеся? Ведаеце нешта?
Баба. Каб ні ведаць! Усе ведаюць, уся вёска, ды толькі ты адзін сьляпы.
Мікіта. Што брэшэш! Ты важы мне с сэнсам!
Баба. Каханак ёсьць…
Мікіта. Брэшэш!