Страявы Вайсковы Статут/V

З пляцоўкі Вікікрыніцы
IV Страявы вайсковы статут
Падручнік
Аўтар: Віталь Мікула
1943

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




V ЧАСТКА
I. РОТА.

1. Стралецкая рота складаецца з камандзіра роты, дружыны камандзіра роты, трох стралецкіх зьвязаў і абозу. Для роты прыдзеляецца часта зьвяз цкм або дружыну супроць панцырных гармат.

2. Дружына камандзіра мае: а) фэльдфэбель (камандзір дружыны), б) тры пасланцы пешыя і адзін самакатчык, в) трубач, г) два самакатчыкі для лучнасьці ў роце, д) адзін падафіцэр санітарны, е) чатыры санітары.

3) Абоз мае: а) аднаго падафіцэра (камандзір абозу), б) падафіцэра жыўнасьці, в) падафіцэра зброі, г) падафіцэра мундзіровага, д) двох майстроў зброі, е) двох шаўцоў, ж) двох краўцоў, з) палявую кухню з возам прыкухонным, і) воз фуражовы, к) воз майстэрскіх прыладаў, л) шэсьць вазоў амуніцыйных, м) адзін воз санітарны.

II. ЗБОРКІ СТРАЛЕЦКАЕ РОТЫ.

1) Строй злучны, Тры шэрагі, вучэбная калёна і марша” вая калёна.

2. Для гэтых строяў аддаецца каманда: «Тры шэрагі — зборка!», «маршавая кадёца — збарка!», «вучэбная калёна — зборка!».

Перад адданьнем асноўнай каманды камандзір камандуе «Увага». На гэтую каманду ўсе стральцы становяцца фронтам да камандзіра роты ў асноўнай паставе. Камандзір становіцца там, дзе хоча зрабіць зборку, і падае адну з трох камандаў.

3. На камазду «Тры шэрагі — зборка» усе стральцы ідуць прысьпешаным крокам да месца зборкі і становяцца зьвязамі адзін зьвяз побач другога ў чарговай нумарацыі. Камандзір першага зьвязу становіцца тры крокі перад камандзірам роты, побач першы зьвяз. Дзесяць крокаў за калёнай абоз роты. (Рыс. 9).

3. Вучэбная калёна ужываецца пры пераходзе праз горад або пры аддаваньні пашаны.

На каманду «вучэбная калёна» зьвязы становяцца адзін за другім у водступе двух крокаў. Камандзір роты чатыры крокі перад калёнай. Камандзіры зьвязаў з правага боку і побач сваіх дружыновых. Дружына камандзіра за І-м зьвязам. На канцы калёны дружына супроцьпанц. гарм. Хвост калёны зачыняе камандзір абозу. (Рыс. 10).

5. Маршавая калёна ужываецца пры маршах за горадам. На каманду «маршавая калёна» — камандзіры першага і другога зьвязу маршыруюць на чало калёны і ўстаўляюцца побач камандзіра роты. Камандзір трэцяга зьвязу на канцы калёны. Водступы між зьвязамі 80 см.

III. ПРЫКЛАДЫ КАМАНДАЎ
ЗЬМЕНЫ ФОРМЫ КАМАНДА ВЫКАНАНЬНЕ
З трышэрагу у вучэбную калёну
1) „Управа фронт. Рота — марш!“ На папяраджальную каманду (рота) камандзіры зьвязаў ідуць на свае

месцы. Водступы між стральцамі — 80 см., між зьвязамі — 2 крокі.

2) „Вучэбная калёна управа, вольным (роўным) крокам — марш!“ Каманазір дружыны на правым крыле ідзе проста перад сябе. Дружыновыя (яго заплечнікі) заходзяць управа ад яго, утвараючы першую тройку рота робіць управа фронт і утварае за імі вучэбную

калёну, як на рыс. 10; Камандзіры зьвязаў становяцца на сваіх мясцох.

З вучэбнай калёны у маршавую (у маршы). 3) „Маршавая калёна!“ Камандзіры першага і другога зьзязаў становяцца абапал кам. роты.

Зьвязовы трэцяга зввязу на канцы калёны. Водступы між зьвязамі звужваюцца да 80 см.

З вучэбнай калёны у трышэраг (у маршы). „У трышэраг улева марш!“ Першы дружыновы у левым радзе ідзе далей у тым самым напрамку.

Левы рад выраўнаны; ідучы адзін побач другога, заходзяць улева ад яго, утвараючы шэраг. Другі і трэці рад, захоўваючы належныя водступы і прамежкі, заходзяць за першым шэрагам.

Пасьля звароту, кам. зьвязаў маршыруюць на свае месцы. Трымаюцца водступы і прамежкі, як у трышэрагу.
Або
улева — фронт
З трышэрагу у вучэбную або маршавую калёну
у маршы
Вучэбная калёна (маршавая калёна) управа Трэці дружыновы на правым флангу ідзе далей у тым самым напрамку. Другі і першы дружыновыя заходзяць управа ад яго, утвараючы першую тройку. Рота робіць управа фронт і утварае вучэбную (маршавую) калёну. Камандзіры зьвязаў ідуць на свае месцы.

IV. РАСКІДНЫ СТРОЙ РОТЫ.

1. Формы раскіднога строю, як у зьвязе. Каб цяжкая зброя не апазьняла руху, умяшчаем яе за апошнім зmвязам. Камандзір роты займае найвыгаднейшае дkя камаyдваньня становішча. Ён нясе адказнасьць за утрыманьне лучнасьці з суседнімі адзінкамі. Калі рота ня мае бакавых суседніх аддзелаў, флангі забясьпечваецца бочнымі аховамі. Пры наступе, вазы з амуніцыяй едуць за апошнім зьвязам. Пры маршы збліжаньня зьвязы маршыруюць адзін за другім. Водступы паміж зьвязамі — 10 крокаў. Для аховы і разьведаньня поля высылаецца часта адну дружыну уперад.

2. Пры ўваходзе ў поле бою, рота раскідаецца ў шырыню. Пры гэтым уперадзе можа быць два зьвязы або адзін. Прамежак між зьвязамі — 150 мэтраў, водступ — 190 мэтраў. У залежнасьці ад поля і баявых абставін, водступы і прамежкі могуць быць пабольшаныя або зьменьшаныя.

8. Пасьля загаду да строю раскіднога ў роце, зьвязовыя даюць загады для строю раскіднога o сваіх зьвязах, камандзіры дружын загадваюць строй разлучны ў сваіх дружынах (рад стралецкі або шнур стралецкі). Выбар форм строю раскіднога для кожнага зьвязу і разлучнага для дружын астаецца у руках камандзіраў зьвязаў і дружын.

V. ПРЫКЛАДЫ КАМАНДАЎ.

Прыклады камандаў для хуткага прыняцьця строю раскіднога:

1. «Уздоўж дарогі зьвяз за зьвязам раскідным — марш!»

2. «Кірунак дрэва, зьвяз за зьвязам, Першая дружына з другім цкм, як пярэдняя ахова, 300 мэтраў уперад. Раскідным — марш!».

3. «Кірунак бліжэйшае ўзвышша. 2 зьвязы ўперад — раскідным, бегам — марш!»

4. «Управа уздоўж дарогі. Адзін зьвяз уперад. Водступ 120 мэтраў, прамежак — 100 мэтраў. Раскідным — марш!».

IV. ЗБОРКІ. На загад або знак камандзіра, дружыны ў маршавых калёнах даходзяць на вызначанае месца.

Старонка:Страявы вайсковы статут (1943).pdf/27
КЛЮЧ ВАЖНЕЙШЫХ ПАЛЯВЫХ ЗНАКАЎ.
ЗНАК
ЗНАЧЭНЬНЕ
1 Падняць руку уверх

а) „Увага!“ — папераджальны знак)

б) „Зразумела!“ або „Гатоў!“

2 Махаць высока паднятай рукой
(Насьлядоўваючы сьціраньне дошкі)
а) у маршавай калёне
б) у маршы „на вольна“
в) як адказ на паданы знак

а) „Вольна!“

б) „Маршавая калёна!“

в) „Незразумела!“

3 Высока паднятую руку хутка апусьціць уніз
а) у руху
б) на месцы

а) „Стой!“

б) „З коней!“ (з вазоў)

4 Паднятыя уверх рукі апусьціць на вышыню грудзей і падняць іх зноў хутка уверх.

а) Падручныя коні уперад!

б) абоз уперад!

5 Кулак з грудзей высунуць хутка убок на даўжыню выцягненай рукі.
„З дарогі!“
Дзейнасьць тройчы паўтарыць.
„Лятун — хавайся!“
6 Паднятай уверх рукой зазначаць кола. „Раскідным (або разлучным) — марш!“
7 Высунутай убок рукой зазначаць кола. „Зборка!“
8 Рукі скрыжаваць на грудзях „Зброю у казлы“.
9 Падымаць і апушчаць выцягненую руку, вызначаючы роўнядзь простападлую да корпусу. Далонь скіраваная уніз. „Лягай.“
10 Выкінуць адначасна абедзьві рукі убок. „На становішча!“
11 Шапку падняць у верх „Мы туг!“
ЗНАК
ЗНАЧЭНЬНЕ
12 Стрэльбу падняць уверх (у вэртыкальнае палажэньне).
„Поля можна прайсьці!“
13 Стрэльбу трымаць над галавой у гарызантальным палажэньні.
„У мясцовасьці праціўнік“! або „Нельга прайсьці!!“
14 Падняць уверх лапатку.
„Мы акопваемся!“ або „Акапацца!“
15 Падняць амуніцыйную скрынку.
„Амуніцыя уперад!“
16 Падняць уверх супроцьгазавую маску.
„Газ!“
17 Паднятую уверх руку апусьціць вэртыкальна на вышыню вачэй, згінаючы яе у локці. Дзейнасьць паўтарыць.

а) На месцы — „садзіцца на коні“ (на вазы)

б) у рух — „Хутчэй!“ (бягом).

18 Высока паднятую руку паволі апусьціць бокам уніз.
„Памалей!“
ЗАЎВАГА.
Перад паданьнем кожнага загаду падаць знак „Увага“ Прыймаючы загады павінен адказаць гэтакім-жа знакам, пасьля чаго можна падаваць далейшыя каманды.