Ф. Багушэвіч як папярэднік Купалы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ф. Багушэвіч як папярэднік Купалы
Артыкул
Аўтар: Янка Шарахоўскі
1940
Крыніца: Полымя рэвалюцыі. – 1940. – № 11. – С. 142–147.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я. Шарахоўскі

Ф. БАГУШЭВІЧ ЯК ПАПЯРЭДНІК Я. КУПАЛЫ

Барацьба беларускага народа за палітычнае разняволенне ў XІX стагоддзі адбывалася ў цесным узаемадзеянні з барацьбой рускага народа. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў літаратуры і абумовіла сабою той факт, што абедзве братнія літаратуры, а таксама і літаратура украінская ў ХIХ стагоддзі прайшлі ў асноўным адны і тыя-ж этапы развіцця. У беларускай літаратуры ХIХ стагоддзя мы бачым тыя-ж літаратурныя плыні, што і ў рускай. К пачатку-ж ХХ стагоддзя стварылася крыху своеасаблівае становішча. У рускай літаратуры к гэтаму часу пачаў развівацца соцыялістычны рэалізм, найбольш таленавітым прадстаўніком якога быў вялікі пісьменнік рабочага класа А. М. Горкі. Пачатак ХХ стагоддзя ў беларускай літаратуры азнаменаваўся шырокім развіццём рэволюцыйна-дэмакратычнага рэалізма, у першую чаргу ў творчасці Я. Купалы і Я. Коласа.

Я. Купала і Я. Колас выступілі ў беларускай літаратуры ў часе рэволюцыі 1905 года, як таленавітыя выразнікі рэволюцыйных імкненняў беларускага народа, у першую чаргу — рэволюцыйных патрабаванняў шырокіх мас беларускага працоўнага сялянства. Як вядома, гегемонам буржуазна-дэмакратычнай рэволюцыі 1905 года выступаў соцыялістычны пролетарыят, прычым у барацьбе супроць царызма і буржуазіі ён выступаў у саюзе з сялянствам. Як гегемон рэволюцыі, пролетарыят праз свой авангард-партыю большэвікоў ідэалагічна ўздзейнічаў на сялянскія масы, рэволюцыянізіруючы іх і ўзнімаючы на ўзброеныя паўстанні. Гэта і абумовіла сабою той факт, што рэволюцыйна-дэмакратычны рэалізм пачатку ХХ стагоддзя ў беларускай літаратуры меў шырока народны характар. Ён развіваўся пад уздзеяннем рэволюцыйнай ідэалогіі пролетарыята і гэтым вызначаны яго ярка выражаныя рэволюцыйныя рысы.

Але рэволюцыйна-дэмакратычны рэалізм у беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя трэба разглядаць не толькі па лініі яго сувязі з сучаснай яму пролетарска-соцыялістычнай літаратурай, але і па лініі сувязі з блізкай яму папярэдняй рускай і украінскай сялянска-дэмакратычнай і рэволюцыйна-дэмакратычнай літаратурай. Гэта пытанне дэтальна ніхто не распрацоўваў, але ў парадку нагляднай ілюстрацыі арганічнай сувязі братніх літаратур неаднаразова ўказвалася на ўплыў на творчасць

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.


Падрабязней гл. у дакументацыі.