Шляхам жыцьця (1913)/II/З асенніх напеваў/У думках нявесела…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З асенніх напеваў 5. З асенніх напеваў 6.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: З асенніх напеваў (Кончыцца лета гарачае…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




6.

Ў думах нявесела,
Сэрцэ сжымаецца;
Цёмная, золкая
Восень збліжаецца.

Небо пакрылося
Мглою, туманамі,
Галкі узносюцца
Панад курганамі.
Поле шырокае
Пусткай абселося,
Дуброва шумная
З лісьцеў раздзелася.
Імжыць сьцюдзёністы
Дождж над зямелькаю,
Сьвет пакрываючы
Жаласьцей нейкаю.
Людзі у курные
Хаткі пакрыліся,—
Радасьць мінулася,
Песьні забыліся.
Бабка старэнькая,
Зможэна мукамі,
Казкі даўнейшые
Шэпчэ з унукамі.
Віхар у коміне
Жутка заносіцца,
То якбы жаліцца,
То ў хату просіцца.
Ў думах ня-весела,
Сэрцэ зжымаецца,
Цёмная, золкая
Восень збліжаецца.