Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьява 7

ФІЛІМОН, ЛЮБА і МІКОЛА

Філімон. Ага, газэта! Добра... (да Міколы). Зараз... устрымаемся крыху, я толькі перагледжу. (Разварочвае газэту і перабягае яе вачыма). Што гэта? Што?! Біяграфію маю абсьмяялі! Памфлет!..Жулікі! (да Міколы). Дзе гэты ваш Скакун? Скажэце вы гэтаму свайму прыяцелю, што ён за гэтакія штукі да бяды даскачацца! Ну, хіба я ніколі ў жыцьці яго не спаткаю! Хіба ён пад зямлю ад мяне схаваецца! Хм! Падумайце толькі! Якое нахальства! Абсьмяялі! Маю аўтабіяграфію абсьмяялі!... Маю аўтабіяграфію!.. Гэта-ж чорт ведае, што такое! (Ходзіць па сцэне). Фу! не магу супакоіцца. Вось гіцаль! А яшчэ ўзяў на „расходы“! Добра, што я яму так мала даў. Вось і Скакун! Каб ты ў пекла скочыў у гарачую смалу, Скакун ты гэтакі!

Мікола. Дык можа я ў другі раз?.. Заўтра?...

Філімон. Не, не, пачакайце крыху, я зараз супакоюся. Вось дачытаю гэтую паганую газэту і зараз будзем пісаць далей дыктоўку... Гм! Абсьмяялі! Абдурылі! Ах, вы, гады! (гурчыць сабе нешта пад нос і чытае газэту).

У гэты час Люба цалуе кветку і кідае яе Міколе. Мікола таксама цалуе кветку і кідае яе Любачцы.

Філімон. Што?! што?!.. (крычыць). Правалілі! правалілі! правалілі!... (газэта падае з яго рук на падлогу).