Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Люба (падбягае да Філімона). Каго, дзядзенька, правалілі?

Філімон. Мяне правалілі!.. А кілбасу маю елі, а гарэлку маю пілі, а правалілі!

Мікола (падтрымліваючы яго на крэсьле). Нічога, панок, сядзеце спакойна, не праваліцеся, я вас падтрымаю.

Філімон. Ідзеце к чорту! Непатрэбны мне вашыя дыктоўкі! непатрэбна мне вашая беларуская пісьменнасьць, калі ў міністры не папаў... Правалілі!

Мікола (пасылае рукой пацалунак Любачцы і выходзіць).

Зьява 8

ФІЛІМОН і ЛЮБА.

Філімон (сядзіць на крэсьле і штораз цішэй мармыча): Правалілі... правалілі...

Люба (ходзіць па сцэне; хоча нешта сказаць, але ня можа рашыцца; колькі разоў падыходзіць да Філімона, але йзноў адыходзіць з нерашучым жэстам). Дзядзя! Я вам нешта хацела сказаць...

Філімон. Ах, правалілі, дзетачка! ах, правалілі, мілачка!..

Люба. Дзядзя! Я з вамі хацела пагутарыць аб аднэй рэчы...

Філімон (слабым голасам). Гавары, Любачка! Ты адна асалода майго жыцьця!.. Хадзі,